Вялікі open-air фестываль на беразе Віслы на пляцоўцы павільёна «Fala» адбудзецца ў Варшаве 10 ліпеня. Форум сучаснай беларускай культуры «Гучна-фэст» у межах Тыдня беларускай культуры ладзіць Free Belarus Center.
Сярод выступоўцаў — актрыса і спявачка Chornabrova, магутны рэпкор ад Tyapin Crew, касмічны этна-электронны дуэт Shuma, пастаянныя госці еўрапейскіх фестываляў Dlina Volny і любімцы публікі — «Разбітае Сэрца Пацана» ў поўным складзе.
У межах фестывалю будзе ладзіцца арт-маркет, дзе кожны здолее набыць працы беларускіх мастакоў і дызайнераў.
Гэтаксама на тэрыторыі падзеі будуць працаваць пляцоўкі беларускіх НДА — там можна будзе падтрымаць палітвязняў.
Дзіцячая зона, фуд-корт — арганізатары парупіліся пра камфорт сваіх наведвальнікаў.
І важная дэталь: частка ад атрыманых падчас фестывалю сродкаў пойдзе на дапамогу Украіне.
Час івэнту: 10 ліпеня, 14.00-23.00. Уваход — вольны.