Ютуб-канал пра беларускую і сусветную літаратуру, які запусціў Андрэй Хадановіч, набірае прагляды

Культура
Андрэй Хадановіч. Скрын з відэа.

Ужо за першыя гадзіны працы Ютуб-канал паэта, перакладчыка і літаратуразнаўцы Андрэя Хадановіча сабраў больш за паўтары тысячы праглядаў.

Першы выпуск на канале прысвечаны ваеннай і постваеннай прозе Васіля Быкава. «Жахі вайны і не лукашызму, мараль і дэгуманізацыя, цэнзура і НКУС», — тэма не такая простая, як можа падасца.

Як паведаміў Андрэй Хадановіч у сваім Facebook, ідэя запусціць праект прыйшла да яго з натуральнага жадання дзяліцца сваімі ведамі і думкамі. Ужо амаль з год літаратуразнаўца не можа выкладаць ва ўніверсітэце (Андрэй Хадановіч знаходзіцца ў вымушанай эміграцыі) , таму несці свет слова праз Youtube — падалося ініцыятывай цалкам слушнай.

Што да тэмы першага выпуску, на думку паэта, творы Васіля Быкава ў дні вайны Расіі і Украіны зноў сталі актуальнымі. «Яны прымушаюць задумацца пра тое, чаму мы так лёгка дазваляем сябе знішчыць. І пра тое, што вайна — суцэльны жах і катаванні».

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: