Беларуская кінасупольнасць патрабуе неадкладна спыніць вайну ва Украіне

Больш за 80 прадстаўнікоў беларускага незалежнага кіно і кінаіндустрыі выступілі ў адкрытым звароце з асуджэннем вайсковай агрэсіі Расіі супраць Украіны.

«Мы абураныя тым, што расійскі агрэсар выкарыстоўвае нашу тэрыторыю для запуску смяротных ракет ва Украіну, — падкрэсліваюць кінематаграфісты ў адкрытым лісце.

Шмат беларускіх кінематаграфістаў віталі і падтрымлівалі ва Украіне пасля рэпрэсій, якія мы перажылі ў 2020 годзе. Мы выказваем моцную салідарнасць з смелым украінскім народам, які бясстрашна змагаецца за свабоду сваёй краіны. Як людзі мастацтва, мы выразна бачым розніцу паміж дабром і злом. У рэальным жыцці няма месца злу.

Мы патрабуем ад расійскіх войскаў пакінуць тэрыторыю Украіны і Беларусі.

Мы патрабуем неадкладна спыніць вайну.

Слава Україні!»

Сярод тых, хто падпісаўся пад зваротам, — рэжысёр стужкі «Кураж» Аляксей Палуян, дырэктарка фестывалю Паўночных і Балтыйскіх краін «Паўночнае ззянне» Воля Чайкоўская, рэжысёр дакументальных фільмаў «Калі кветкі не маўчаць», «Стрыптыз і вайна», «Абдымкаў трэба мне тваіх…» Андрэй Куціла, стваральніца нашумелай карціны «Крышталь» Дар’я Жук, аўтарка стужкі «II» Улада Сянькова, былы праграмны дырэктар кінафестывалю «Лістапад» Ігар Сукманаў, рэжысёр «Чыстага мастацтва» Максім Швед, кінакрытыкі Максім Жбанкоў, Ірэна Кацяловіч, Тарас Тарналіцкі ды іншыя прадстаўнікі супольнасці.

Подпісы пад зваротам дадаюцца.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!