Святлана Ціханоўская разам з Беларускай Радай Культуры прапануе абвесціць 2022 — Годам Скарыны

Культура
Святлана Ціханоўская. Крыніца: facebook.com/serge.kharytonau

Пра гэта лідарка дэмакратычных сіл паведаміла на зум-сустрэчы Беларускай Рады Культуры з беларускімі культурнымі дзеячамі «Код прысутнасці: робім культуру сёння», якая адбылася ўчора, 20 студзеня.

Святлана Ціханоўская ў сваёй прамове падкрэсліла, што галасы прадстаўнікоў культуры не менш важныя за галасы палітычных лідараў ці грамадскіх актывістаў.

У нас ёсць мільёны прыкладаў як вашы песні, справы паўплывалі на грамадскую свядомасць, дапамаглі прайсці праз самыя цяжкія моманты ў жыцці, аб’ядноўвалі паміж сабой незнаёмых людзей, — сказала яна. — І мы падтрымліваем кожную ініцыятыву ці праект, якія ўмацоўваюць беларускую ідэнтычнасць і папулярызуюць беларускую мову і культуру. Мы інфармуем нашых партнёраў пра стан культуры і нечуваныя рэпрэсіі ў гэтай сферы. І я ведаю, што людзей, звязаных з культурай, знаходзіцца за кратамі нават болей, чым журналістаў. Гэта вельмі цяжка, але менавіта гэта надае вам перш за ўсё злосці і рашучасці дзейнічаць далей.

І разам з Радай Культуры мы прапануем абвесціць 2022 — Годам Скарыны, — працягнула лідарка. — І ў яго межах запусціць шэраг праектаў, прысвечаных беларускай культуры, навуцы і гісторыі. Гэта добрая магчымасць і нагода аб’яднаць у адной кампаніі рэпрэсаваных творцаў, навукоўцаў, а таксама нашых замежных сяброў з Літвы, Чэхіі, Польшчы, Італіі — краін, дзе Скарына гэтаксама адыграў вельмі важную ролю.

Ад імя НАК на сустрэчы выступіў і Павел Латушка. Ён закцэнтаваў увагу на тым, што было зроблена сумесна з Беларускай Радай Культуры.

Я дзякую Радзе Культуры за нашу сумесную дзейнасць у кірунку антыпрапаганды. Нам удалося пазбавіць статусу кінафестываль «Лістапад», і гэта варта было зрабіць, каб прапаганда не здолела выкарыстоўваць важны фестываль у сваіх мэтах. Гэтаксама пазбавілі магчымасці выкрыстоўваць прапагандзе і песенны конкурс «Еўрабачанне». (У 2021 годзе БТ было выключана з Еўрапейскага вяшчальнага саюзу (EBU), а кінафестываль «Лістапад» пазбаўлены пастаяннай акрэдытацыі ў Міжнароднай федэрацыі асацыяцый кінапрадзюсараў FIAPF — Reform.by). Мы інфармуем міжнародные арганізацыі пра той жудасны стан, у якім сёння знаходзіцца культура ў Беларусі. Але, на жаль, павінен прызнаць, што ЮНЕСКА не займае неабходнай пазіцыі па сітуацыі ў нашай краіне, — данёс сваю думку палітык.

Кіраўнік Народнага Антыкрызіснага Кіравання падзяліўся і новымі дамоўленасцямі з міжнароднымі партнёрамі па падтрымцы беларускай культуры.

Так, ён зазначыў, што ўжо бліжэйшым часам улады Варшавы прадаставяць памяшканне для стварэння музея вольнай Беларусі.

Ёсць дамоўленасць з Пасольствам Аўстрыі ў Варшаве і Міністэрствам культуры Польшчы аб правядзенні Месяца беларускай культуры, які адбудзецца сёлета з 7 чэрвеня па 7 ліпеня.

Вельмі важна, каб мы захавалі нашу культуру для будучыні Беларусі, бо сёння шмат дзеячаў культуры знаходзяцца па-за межамі краіны, — зазначыў былы міністр культуры.

Падтрымаўшы Святалану Ціханоўскую, Павел Латушка звярнуў увагу і на юбілеі двух беларускіх класікаў, якія адзначаюцца сёлета, — Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Пра гэта важна казаць і дзейнічаць, — падсумаваў ён.

На сустрэчы пра стратэгію дзейнасці на бягучы год распавёў таксама кіраўнік Беларускай Рады Культуры Сяргей Будкін, акрэсліўшы зробленае і новыя мачымасці для дзеячаў культуры.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: