Беларуская мастачка-акцыяністка Яна Шостак атрымала прэстыжную польскую ўзнагароду Paszporty POLITYKI-2021 і звярнулася да сем’яў палітзняволеных

На цырымонію ўзнагароджання Яна Шостак прыйшла ў сукенцы, складзенай з партрэтаў 1200 беларускіх палітвязняў і прачытала хвалюючы ліст да сваякоў палітзняволеных.

Paszporty Polityki — польская ўзнагарода ў сферы культуры, якая ўручаецца штотыднёвым часопісам Polityka з 1993 года.

Сёлета ў намінацыі «Выяўленчае мастацтва» ёй былі адзначаны польскі мастак Мікалай Сабчак«за мастацтва, якое адначасова з’яўляецца і інтэлектуальнай прыгодай, і эмацыйным выклікам» ды гэтаксама беларуская акцыяністка Яна Шостак, вядомая палякам і беларусам сваімі гучнымі перформансамі — сваё мастацкае выказванне Яна Шостак робіць з дапамогай крыку.

«За ідэальнае спалучэнне мастацтва і грамадзянскага актывізму» — так гучыць матывацыя ўзнагароды беларускай аўтарцы. «За самы чутны голас і самае сімвалічнае дэкальтэ ў польскім мастацтве» (маецца на ўвазе акцыя «Дэкальтэ для Беларусі» —  Reform.by), а гэтаксама «за праекты, якія выкрываюць праблему педафіліі ў Касцёле ды акцэнтуюць увагу на сітуацыі з мігрантамі«.

На ўрачыстую цырымонію ўзнагароджання, міжволі пацвярджаючы ўсё сказанае, мастачка родам з Гродна прыйшла ў доўгай сукенцы, на якой былі размешчаны партрэты 1200 беларускіх палітвязняў.

Фота:Risk made in Warsaw. Крыніца: facebook.com/uladzimir.hramovich.

Яна Шостак зачытала хвалюючы ліст да сваякоў тых, хто зараз у Беларусі знаходзіцца за кратамі.

«Дарагія,

Дзякуй, што выхавалі такіх адважных і непахісных людзей.

Я плачу пры самой думцы аб тым, колькіх нерваў і здароўя каштуе вам гэтая ахвяра, колькі вы пакутуеце, несучы вестку аб нечалавечых умовах утрымання і пераследу вашых блізкіх. […] Я не магу ўявіць, што гэта такое, калі катуюць тваіх бацькоў, брата, сястру, дзіцяці ці мужа. І нічога з гэтым не зробіш.

І нейкім цудам вы ўсё ж знаходзіце ў сабе сілы падтрымліваць адзін аднаго і падтрымліваць навакольных. Пры гэтым вы, як партызаны, маўчыце пра свае патрэбы. […]

Я думаю пра вашыя бяссонныя ночы, бясконцыя паездкі ў калоніі. Пра вытрыбушаныя пакункі і цэнзурныя спісы, кантраляваныя размовы і сустрэчы, адмененыя без тлумачэння прычын. Неверагодна, але вы нават не можаце даведацца пра здароўе свайго каханага. […]

Я так хацела бы дапамагчы. Таму я крычу, пакуль магу.

Разам з [іншай супольнасцю неабыякавых беларусак] Partyzanka мы матывуем людзей добрай волі падтрымаць новапрыбыўшых. Мы распрацоўваем сістэму рэабілітацыі і асіміляцыі вашых сваякоў пасля адбыцця пакарання. Збіраем сродкі, друкуем календары.

Прыйдзе дзень, калі мы навярстаем усе пратэрмінаваныя дні нараджэння і святы. Мы аднавім сямейныя фотаздымкі, канфіскаваныя падчас ператрусаў.

Як пісаў адзін з нашых асуджаных герояў: «Святло пераможа, мы невінаватыя!»
Трымайцеся, мы з вамі. Жыве Беларусь!»

Яна Шостак. Крыніца: facebook.com/andrei.dureika.

Прамову мастачка закончыла акцыяй «Хвіліна крыку для Беларусі», да якой далучылася прысутная ў зале публіка.

Учора Яна Шостак апублікавала прагучаўшы на польскай прэміі зварот на сваёй старонцы ў Facebook, каб з ёй маглі сувязацца ўсе, хто зараз знаходзіцца ў бядзе, ці наадварот хоча дапамагчы палітзняволеным ды іх сем’ям.

Цырымонія ўзнагароджання прэміі Paszporty POLITYKI-2021 адбылася ўчора ўвечары, 18 студзеня.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

Последние новости

  • Black&White
  • Survivors
  • Авто
  • Армия
  • Без рубрики
  • Беларускі Моладзевы Хаб
  • В мире
  • Выжившие
  • Интервью
  • Комментарий
  • Культура
  • Ликвидация
  • Мнение
  • Наука
  • Новости
  • Новости Германии
  • Плебисцит
  • Подкасты
  • Политика
  • Происшествия
  • Пятая республика
  • Разное
  • Расследование
  • Саша, что ты несешь?!
  • Спорт
  • Статьи
  • Сэнс
  • Тесты
  • Технологии
  • Фейсбук

Путин подтвердил удары ATACMS и Storm Shadow по РФ и наличие погибших

21.11.2024
  • Новости
  • Политика

Лавров прибыл в Брест

21.11.2024