Стала вядомая прычына звальнення дырэктаркі Музея Янкі Купалы Алены Ляшковіч

Алена Ляшковіч. У 2017 годзе дырэктарка Музея Янкі Купалы была прызнаная "Чалавекам года ў сферы культура". Культура
Алена Ляшковіч. У 2017 дырэктарка Музея Янкі Купалы была прызнана "Чалавекам года ў сферы культуры".

Кіраўнік адной з вядомых у Беларусі культурных устаноў была звольнена з пасады 4 студзеня. Як паведамілі Reform.by крыніцы з музейных колаў, прычынай адстаўкі Алены Ляшковіч стала яе прынцыповая пазіцыя — экс-дырэктарка адмовілася звальняць сваіх супрацоўнікаў па надуманых «палітычных» прычынах.

Яшчэ ў мінулым годзе імя дырэктаркі Музея Янкі Купалы, як і іншых спецыялістаў у музейнай сферы, прагучала ў вядомым тэксце Андрэя Мукавозчыка, апублікаваным у Sb.by. Як і іншых кіраўнікоў музейных устаноў яе выклікалі для размовы ў ведамства культуры, дзе спадарыня Алена і выказала сваю пазіцыю. Кіраўнік адмовілася звальняць людзей, паведамілі крыніцы.

Гэтаксама для ўсіх не быў сакрэтам той факт, што журналістка Наталля Лубнеўская, лаўрэатка прэміі Free Media Awards, з’яўляецца нявесткай Алены Ляшковіч. Гэты момант таксама мог адыграць сваю ролю, не выключаюць крыніцы.

Дырэктарцы дазволілі дапрацаваць да канца года, а потым звольнілі па ініцыятыве наймальніка.

Алена Ляшковіч кіравала дзейнасцю Літаратурнага музея Янкі Купалы 15 гадоў. За гэты час у музеі і філіялах былі створаны новыя экспазіцыі, адной з першых у Беларусі музейная ўстанова задзейнічала ў экспазіцыйнай прасторы мультымедыйныя сродкі, музей быў ініцыятарам шматлікіх праектаў. Толькі за апошнія гады дзякуючы ініцыятыве Алены Ляшковіч памятныя знакі ў гонар Купалы з’явіліся ў фінскай Іматры, балгарскай Плісцы ды славацкай Браціславе.

«Алена Ляшковіч — адзін з лепшых дырэктараў музеяў, — кажуць яе калегі са сферы. — І гэта вялікая памылка Міністэрства культуры — звальняць такога спецыяліста, тым больш у юбілейны год Песняра«.

Нагадаем, што Алена Ляшковіч — лаўрэат шматлікіх дзяржаўных узнагарод: медаль Францыска Скарыны ў 2013-м, падзяка прэзідэнта краіны ў 2016-м, нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь “За ўклад у развіццё культуры Беларусі”, «Чалавек года ў сферы культуры» ў 2017-м. Як бачым, гэтыя ўзнагароды не аказаліся важнымі пры прыняцці рашэння аб звальненні спецыяліста.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: