«Жыве Фландрыя!» атрымала працяг: дырэктара Коласаўскага тэатра звальняюць

Скандал са спектаклем «Ціль» у Нацыянальным драматычным тэатры імя Якуба Коласа ў Віцебску выліўся ў звальненне дырэктара ўстановы. Паводле @vitebsk_info, і як пацвердзілі інфармацыю Reform.by ў тэатры, Аляксандр Старых, які працуе ў адным са старэйшых тэатраў Беларусі з 2014 года, з першага снежня больш не займае гэту пасаду.

Нядаўняя прэм’ера Коласаўскага тэатра «Ціль» паводле п’есы Рыгора Горына (паводле матываў рамана «Ціль Уленшпігель» Шарля Дэ Костэра) выклікала нечаканы скандал праз рэакцыю чыноўнкаў на пастаноўку. Прадстаўнікі міністэрства культуры краіны і Віцебскага аблвыканкама, якія прысутнічалі на прэм’еры 21 лістапада, абурыліся падазронымі воклічамі «Жыве Фландрыя!» у пэўных сцэнах спектакля, а гэтаксама з’яўленнем у пастаноўцы чырвоных стужак. Рэакцыя не прымусіла сябе доўга чакаць — спачатку «Ціля» знялі з рэпертуару ўстановы, а зараз — пачаліся рэпрэсіі.

Нагадаем, што гаворка ў літаратурным творы Шарля Дэ Костэра «Ціль Уленшпігель» ідзе аб барацьбе нідэрландскага народа супраць іспанскага гвалту ды бязмежнай улады жорсткага і фанатычнага караля Філіпа II. Дзеянне адбываецца ў XVI стагоддзі ў Фландрыі.

Як абмяркоўваюць рэакцыю чыноўнікаў у сацсетках карыстальнікі: «Хутка пад забаронай будзе і Чыпаліна» (маючы на ўвазе твор Джані Радары «Прыгоды Чыпаліна», у якім хлопчык-цыбулінка змагаецца супраць дыспатычнага сеньёра Памідора, прынца Лімона ды іншых герояў).

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

Последние новости

  • Black&White
  • Survivors
  • Авто
  • Армия
  • Без рубрики
  • Беларускі Моладзевы Хаб
  • В мире
  • Выжившие
  • Интервью
  • Комментарий
  • Культура
  • Ликвидация
  • Мнение
  • Наука
  • Новости
  • Новости Германии
  • Плебисцит
  • Подкасты
  • Политика
  • Происшествия
  • Пятая республика
  • Разное
  • Расследование
  • Саша, что ты несешь?!
  • Спорт
  • Статьи
  • Сэнс
  • Тесты
  • Технологии
  • Фейсбук

Путин подтвердил удары ATACMS и Storm Shadow по РФ и наличие погибших

21.11.2024
  • Новости
  • Политика

Лавров прибыл в Брест

21.11.2024