«Ноч расстраляных паэтаў» у Кіеве: фотарэпартаж Алеся Пілецкага

З 29 на 30-тае кастрычніка 1937 года ў Мінску супрацоўнікамі НКВД былі расстраляныя больш за сто прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі, сярод іх — 22 літаратары. Гэту «чорную» дату ў сваёй гісторыі, якая аказала далейшы ўплыў на пакаленні, беларусы назвалі «Ноччу расстраляных паэтаў».

Сёлета памятныя акцыі праходзілі па ўсім свеце: беларускія дыяспары зладзілі імпрэзы і ўшанаванні беларусаў, загінуўшых і пацярпелых у жорнах рэпрэсій, у 38 гарадах свету. Фотаграфу  Алесю Пілецкаму ўдалося пабываць на акцыі «Ноч расстраляных паэтаў» у Кіеве. Прапаноўваем яго фотарэпартаж — вашай увазе.

Ад аўтара.

— Творчая імпрэза, зладжаная Аляксандрай Моладавай і беларускімі актывістамі, адбылася на летняй сцэне рэстарана «Казак». Вядучымі вечара з’яўляліся Кацярына Ваданосава і Яўген Казакевіч. На сцене ажылі і прагучалі беларускія паэты Тодар Кляшторны, Ізі Харык, Юрка Лявонны, Валеры Маракоў, Міхась Чарот, Юлі Таўбін, — іх галасамі сталі Алесь Плотка, Дзяніс Бурко, Ketevan, Аляксандра Моладава, Мікола Семашчук, Марыйка Грыц, Аляксандр Маліноўскі; Канстанцін Якаўлеў прачытаў свой верш з нагоды. Гістарычную замалёўку пра падзеі 1920-30-тых гадоў ХХ стагоддзя яскрава стварыў Алесь Плотка. Напоўніла вечар музыкай і песнямі на вершы расстраляных паэтаў Кацярына Ваданосава і маленькая, але ж неймаверна таленавітая, дачка Кацярыны — Стэфка.

Фота: Алесь Пілецкі адмыслова для Reform.by.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

Последние новости

  • Black&White
  • Survivors
  • Авто
  • Армия
  • Без рубрики
  • Беларускі Моладзевы Хаб
  • В мире
  • Выжившие
  • Интервью
  • Комментарий
  • Культура
  • Ликвидация
  • Мнение
  • Наука
  • Новости
  • Новости Германии
  • Плебисцит
  • Подкасты
  • Политика
  • Происшествия
  • Пятая республика
  • Разное
  • Расследование
  • Саша, что ты несешь?!
  • Спорт
  • Статьи
  • Сэнс
  • Тесты
  • Технологии
  • Фейсбук

Путин подтвердил удары ATACMS и Storm Shadow по РФ и наличие погибших

21.11.2024
  • Новости
  • Политика

Лавров прибыл в Брест

21.11.2024