Пра выхад новага рэлізу беларускія музыкі паведамілі сёння на сваёй старонцы ў Facebook.
«Ашчушчэнія»- альбом-рэфлексія. Тыя падзеі, што адбываліся з намі і краінай цягам апошняга года, успаміны дзяцінства, і, канешна ж, каханне — усё гэта адлюстравалася ў песнях», — у некалькіх словах прадставілі новы альбом музыкі.
У складзе новай плыткі РСП — дзевяць кампазіцый. Альбом пачынаецца з песні «Бег», герой якой — заўзяты аматар бегу на самыя розныя дыстанцыі. «Смех скрозь слёзы, слёзы скрозь смех, я проста адзін з цех, каго рэальна спасае бег», — так гучыць прыпеў кампазіцыі, які перадае прывітанне аднаму вядомаму герою беларускіх пратэстаў, ды, вядома, кожнаму іх удзельніку.
Гурт «Разбітае сэрца пацана» быў заснаваны напрыканцы 1990-тых. Лірычны герой песень музычнага калектыву — «свой пацан», які размаўляе на трасянцы, ды шчыра дзеліцца ўсім тым, што з ім адбываецца: як у асабістым жыцці, так і «шырэй». У «Ашчушчэніях» вядомы персанаж не толькі ўзновіць улюбёную жуйку «ўсіх часоў і народаў» Love is, але «пройдзецца» па актуальных зарплатах («Вілейка»), ды мастацтве ЖЭС-працаўнікоў у Беларусі-2020-2021 («Серый квадрат»).
У 2021 годзе заснавальнікі калектыву, музыкі і акцёры Дзяніс Тарасенка і Павал Гарадніцкі былі вымушаныя з’ехаць з Беларусі з-за палітычных рэпрэсій. Сёння «Разбітае сэрца пацана» ўжо ў поўным складзе дае гастролі ў Польшчы і Украіне.
Паслухаць альбом можна тут.
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: