Фота: «Вольны хор» выступіў у Берліне на выставе «Жыве Беларусь!/Belarus lebt!»

В мире
"Вольны хор" на адкрыцці выставы. Фота: https://www.facebook.com/InstytutPileckiego

Выставачны праект «Жыве Беларусь!/Belarus lebt!» пра беларускія пратэсты адкрыўся 23 чэрвеня  літаральна ў сэрцы Берліна — ля Брандэнбургскай брамы. На яго акдрыцці ў польскім Інстытуце Пілецкага выступіў знакаміты «Вольны хор», які праз усе перашкоды і транспартныя складанасці, дабраўся да Германіі.

Выставу складаюць творы больш за 20 мастакоў, а таксама — ананімных аўтараў з Беларусі. Фотаграфіі, плакаты, відэа, а гэтаксама малюнкі, якія былі створаны творцамі ў час утрымання за кратамі  — экспазіцыя «Жыве Беларусь!/Belarus lebt!» распавядае пра тое, што значыць змагацца за свабоду, грамадзянскія правы і ўласную годнасць.

Фота: "Вольны хор" выступіў у Берліне на выставе "Жыве Беларусь!/Belarus lebt!"
Фрагмент экспазіцыі выставы. Фота: facebook.com/hanna.nowakradziejowska

«Гэтая выстава мусіць была адкрыцца ў Мінску, але гэта ў цяперашні час немагчыма, — сказаў на адкрыцці выставы дырэктар Інстытута Пілецкага Войцех Казлоўскі,  адзначаецца на сайце арганізацыі. — Вось чаму мы запрасілі беларускіх творцаў, якія фіксуюць мірныя дэмакратычныя пратэсты, у нашу выставачную прастору ў самым цэнтры Берліна, пад Брандэнбургскай брамай. Іх галасы будуць пачуты як немцамі, так і гасцямі ў Берліне з Еўропы і па ўсім свеце…».

Партнёрам у арганізацыі праекта разам з Інстытутам Пілецкага выступіў Інстытут Адама Міцкевіча, ды іншыя арт-інстытуцыі.

Фота: "Вольны хор" выступіў у Берліне на выставе "Жыве Беларусь!/Belarus lebt!"
Фрагмент экспазіцыі выставы. Фота: facebook.com/hanna.nowakradziejowska

 

 

 

 

Фота: "Вольны хор" выступіў у Берліне на выставе "Жыве Беларусь!/Belarus lebt!"
Таццяна Хоміч, сястра Марыі Калеснікавай, на выступленні «Вольнага хору». Фота: facebook.com/InstytutPileckiego
Фота: "Вольны хор" выступіў у Берліне на выставе "Жыве Беларусь!/Belarus lebt!"
«Вольны хор» ля Брандэнбургскай брамы.

Працуе выстава «Жыве Беларусь!/Belarus lebt!»да 19 верасня 2021 года.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: