Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой сумесна з партнёрамі, Фондам салідарнасці BYSOL, Беларускай Радай культуры, Домам Творцаў у Варшаве 21 снежня ладзіць Калядны аўкцыён, далучыцца да якога можна анлайн з любой кропкі свету.
Усе сродкі з продажу лотаў пойдуць на падтрымку дзетак палітзняволеных беларусаў, рэпрэсаваных творцаў і беларускіх палітвязняў.
Далучайцеся да аўкцыёну! Купляючы творы мастацтва ад вядомых беларускіх аўтараў, вы ствараеце сапраўдны калядны цуд для тых беларусаў, якім цяпер вельмі патрэбная нашая супольная дапамога.
Старт 21 снежня ў 20:00 па часе СЕТ.
Зарэгістравацца можна па спасылцы да 20 снежня.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram