Пра гэта яны паведамілі на сваіх старонках у сацсетках.
— Прыняў прапанову ўзначаліць Беларускі фонд культурнай салідарнасці і застацца на пэўны час у Вільні. Праца для мяне дужа цікавая, бо па факце ўбірае ў сябе ўсё тое, чым я займаўся папярэднія 17 год. Каардынаваць справу будзем разам з чалавекам, якога ведаю і паважаю вельмі даўно — Maryna Rusia Šukiurava, — напісаў у сваім фейсбуку музычны і культурны журналіст, заснавальнік партала «Тузін гітоў», аўтар і менеджар шматлікіх культурных і медыя праектаў.
— Вместе с Siarhei Budkin мы приняли предложение взяться за работу по созданию фонда помощи культурным деятелям Беларуси, — пазначыла ў сваім пасце Марына Шукюрава (Руся), салістка гурта Shuma, якая пэўны час таму пераехала ў Кіеў. — Это сложная работа, но лично меня поддерживает солидарность людей и вера в то, что общими усилиями мы победим! Несколько дней мы работали над открытым письмом от работников культуры Беларуси, количество подписей постоянно растет. Нас много и мы не сдаемся! Если вы работник культуры и хотите присоединиться к инициативе — оставьте свое имя, фамилию и род культурной деятельности в комментариях, я внесу вас в список подписавшихся, — прапанавала далучыцца да спісу рок-князёўна і дзеячка беларускай культуры.
Па папярэдняй інфармацыі, дзейнасць фонда стартуе з наступнага тыдня з публікацыі адкрытага ліста. У мэтах арганізацыі — прадастаўленне дапамогі работнікам культуры, што пацярпелі ад рэжыму.
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: